Сёння, 21 лютага, увесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта асаблівае свята для кожнага народа – без мовы няма нацыі, і няма мовы без носьбітаў.
Родная мова – гэта больш, чым проста сродак зносін. Яна адлюстроўвае нашую нацыянальную самабытнасць і ўнікальнасць, звязвае нас з мінулымі і наступнымі пакаленнямі, адкрывае свет багатай беларускай гісторыі і культуры, традыцый і навуковых ведаў.
Мноства выбітных айчынных медыкаў рабілі свае адкрыцці на матчынай беларускай мове. Гэтыя каштоўныя выданні вы знойдзеце ў фондах Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
Запрашаем у нашую чытальную залу і на экскурсіі ў Музей гісторыі медыцыны Беларусі, каб дакрануцца да гістарычнай дакументальнай спадчыны нашай краіны!