З Днём жанчын!

Сёння – свята вясны, кветак і ўсмешак.

Гэты выдатны дзень – напамін пра тое, наколькі важныя павага і прызнанне для кожнай прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.

8 сакавіка адзначаецца ў больш чым 30 краінах, і святкаванне адбываецца па-рознаму.

Напрыклад:

  • Беларусь: 8 сакавіка з’яўляецца афіцыйным выхадным, а кветкі і падарункі для жанчын у гэты дзень – абавязковыя атрыбуты;
  • Кітай: працоўны дзень для жанчын скарачаецца да чатырох гадзін;
  • Італія: сімвал свята тут – Мімоза. Яе дораць жанчынам з пасляваенных гадоў, і гэты звычай стаў неад’емнай часткай ўрачыстасці;
  • Францыя: праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гендэрнай роўнасці (масавыя мітынгі, акцыі, тэматычныя выставы і г.д.).

Калектыў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі віншуе ўсіх жанчын з гэтым выдатным святам!

Хай кожны дзень прыносіць вам радасць, гармонію і новыя магчымасці! Няхай вашы сэрцы будуць сагрэтыя цяплом і любоўю, а мары спраўджваюцца!

Да гэтага асаблівага дня ў чытальнай зале нашай бібліятэкі мы падрыхтавалі выставу літаратуры “Жанчыны ў гісторыі медыцыны”, якая распавядае пра прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дасягнулі выдатных вынікаў у медыцынскай навуцы і практыцы.

Запрашаем!

Заўсёды рады бачыць вас на Фабрыцыуса, 28!