11 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна

Сёння мы адзначаем адно з самых значных дзяржаўных свят.

Дзяржаўныя сімвалы – сцяг, герб і гімн – увасабляюць у сабе дух беларускай нацыі, яе імкненне да міру, свабоды, працы і стварэння.

Флаг Рэспублікі Беларусь – гэта палатно, у якім колерамі зашыфраваны лёс народа. Чырвоная паласа – гэта сімвал мужнасці, крыві, разлітай у барацьбе за свабоду. Зялёная – знак жыцця, міру і прыроды нашай зямлі. Белы нацыянальны арнамент на чырвоным фоне – гэта напамін пра нашу духоўную чысціню, пра багатую народную спадчыну і культурную пераемнасць.

Дзяржаўны герб – гэта сімвал суверэнітэту і адзінства. У яго кампазіцыі закладзены працавітасць, міралюбнасць, нацыянальная годнасць і памкненне наперад. Герб кажа свету пра нас як пра народ, які моцна стаіць на сваёй зямлі, ведае свае карані і ўпэўнена глядзіць у будучыню.

Дзяржаўны гімн гучыць ва ўрачыстыя моманты нашага жыцця – на спартыўных арэнах, на дзяржаўных мерапрыемствах, у дні нацыянальнага гонару. Ён нараджае ў сэрцах беларусаў высакародныя пачуцці: любоў да Айчыны, павагу да подзвігаў продкаў і веру ва ўласныя сілы.

Сёння як ніколі мы разумеем значнасць дзяржаўнай сімволікі – яна нагадвае нам хто мы ёсць, адкуль ідзем і куды імкнемся. Мы жывем у незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, дзе шануюцца праца, сумленнасць, мір і дабро.

Са святам усіх нас, дарагія сябры!