Памяць, выпаленая агнём

22 сакавіка 1943 гады стаў днём, калі час замер у полымі. У гэты дзень фашысцкія карнікі ператварылі беларускую вёску Хатынь у брацкую магілу для яе жыхароў. 149 чалавек, 75 з якіх былі дзецьмі, назаўжды засталіся ў гэтым папялішчы. Без суда, без віны толькі таму, што жылі на сваёй зямлі.

Пасля вайны вёска так і не была адноўлена. Яна засталася жывым болем, увасобленым у Мемарыяльным комплексе «Хатынь». Тут, сярод чорных пліт, пад перазвон званоў, гучыць голас гісторыі, які патрабуе памятаць, каб падобнае не паўтарылася. Памятаць, каб абараніць права на жыццё, на мір, на будучыню.

Хатынь – гэта сімвал пакут усяго беларускага народа, які перажыў вайну і генацыд. Напамін аб тым, што жорсткасць не ведае меж. Сёння мы схіляем галовы перад загінуўшымі ў той страшнай вайне.

У памяць аб нявінных ахвярах у Музеі гісторыі медыцыны Беларусі РНМБ прадстаўлена пастаянна дзеючая выстаўка “Нясуцішальны боль у сэрцы. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Прыходзьце на нашу выставу, каб яшчэ раз разам з намі ўспомніць тыя страшныя падзеі і парадавацца міру і спакою на нашай роднай зямлі!