15 лютага – асаблівая дата. У гэты дзень у 1989 годзе скончыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Але нават праз дзесяцігоддзі гэтая вайна застаецца жывой у памяці тых, хто прайшоў праз яе, і тых, хто страціў блізкіх.
Дзевяць гадоў баявых дзеянняў. У гэтай вайне ўдзельнічалі каля 30 тысяч беларусаў, больш за 770 з іх не вярнуліся дадому. Іх імёны выразаны на мемарыяльных плітах, але самае галоўнае – яны жывуць у нашай памяці. У Мінску, на “Востраве слёз”, ёсць капліца, дзе захаваны прозвішча ўсіх тых, хто загінуў у Афганістане. У Беларусі ёсць такія памятныя месцы, якія нагадваюць нам пра цану, якую мы павінны былі заплаціць.
Афганская вайна была цяжкім выпрабаваннем не толькі для салдат, але і для ваенных лекараў. У полі, пад абстрэлам, яны ратавалі параненых, змагаліся за кожнае жыццё, імкнучыся дапамагчы ў першыя, самыя важныя хвіліны. Яны вучыліся на хаду, адаптуючыся да складаных умоў, паляпшаючы свае навыкі, і менавіта іх намаганнямі былі выратаваны тысячы байцоў.
Гэтая вайна сышла ў мінулае, але яе водгукі ўсё яшчэ чуюцца. Успаміны, фатаграфіі, кнігі – усё гэта дапамагае нам захаваць памяць пра тыя падзеі. Мы запрашаем вас на кніжную выставу “Незагойная рана – Афганістан”, прысвечаную героем-інтэрнацыяналістам. Тут вы знойдзеце кнігі пра лёс удзельнікаў Афганскай вайны, пра баявыя траўмы, ваенную медыцыну і складаныя выпрабаванні, якія трапілі на долю савецкіх салдат.
Важна памятаць. Важна перадаць гэтую памяць наступным пакаленням.
Чакаем вас у нашай бібліятэцы на Фабрыцыуса, 28!