Інфармацыйна-патэнтавы пошук

Пошук патэнтавых і іншых навуковых крыніц інфармацыі у медыцыне і ахове здароўя рэгламентуецца СТБ 1180-99 «Патэнтавыя даследаванні. Змест і парадак правядзення» і праводзіцца паводле наступных базаў даных:

Электронны каталог РНМБ

Бібліяграфічная база даных па медыцыне, ахове здароўя і сумежных галінах ведаў уяўляе сабой электронную версію каталога РНМБ. У якасці рубрыкатара выкарыстаны двухмоўны тэзаўрус MESH (руская і англійская). Пошукавыя магчымасці: па ключавых словах, па аўтары, загалоўку, крыніцы, годзе і месцы выдання і г. д. Змяшчае бібліяграфічную інфармацыю аб кнігах, аўтарэфератах дысертацый, дысертацыях, перыядычных выданнях, артыкулах з часопісаў і зборнікаў.

Расійская медыцына

Бібліяграфічная база дадзеных, аналаг электроннага каталога Дзяржаўнай цэнтральнай навуковай медыцынскай бібліятэкі Расіі, утрымвае інфармацыю пра кнігі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы з часопісаў і зборнікаў, дэпанаваныя рукапісы, пераклады.

Электронная бібліятэка дысертацый РДБ

Расійская дзяржаўная бібліятэка дае доступ да поўных тэкстаў дысертацый і аўтарэфератаў, якія месцяцца ў электроннай форме, што дае ўнікальную магчымасць многім чытачам атрымаць цікавую інфармацыю. Каталог Электроннай бібліятэкі дысертацый РДБ доступны для любога карыстальніка сеткі Інтэрнэт. З 2007 г. склад ЭБД РДБ папаўняецца ўсімi дысертацыямi, куды ўваходзяць работы ў медыцыне і фармацыі.

Федэральная электронная медыцынская бібліятэка (ФЭМБ)

Створаная  на базе фондаў  Цэнтральнай навуковай медыцынскай бібліятэкі (ЦНМБ) Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ім. I.М.Сечанава, уваходзіць у склад адзінай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў сферы аховы здароўя ў якасці даведачнай сістэмы. У ФЭМБ ўключаныя як электронныя аналагі друкаваных выданняў, так і самастойныя арыгінальныя электронныя выданні, якія не маюць аналагаў, зафіксаваных на іншых носьбітах.

Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU

Найбуйнейшы расiйскі інфармацыйны партал у галіне навукі, тэхналогіі, медыцыны і адукацыі, які змяшчае рэфераты і поўныя тэксты болей за 18 млн навуковых артыкулаў і публікацый. На платформе eLIBRARY.RU даступныя электронныя версіі больш за 3200 расійскіх навукова-тэхнічных часопісаў, у тым ліку больш 2000 часопісаў у адкрытым доступе.

PubMed Central (Medline)

Электронны архіў Нацыянальнага цэнтра інфармацыі пры Нацыянальнай медыцынскай бібліятэцы ЗША забяспечвае доступ да артыкулаў з навуковых часопісаў у медыцыне і біялогіі.

Базы даных аб’ектаў прамысловай уласнасці (Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці рэспублікі Беларусь) – афіцыйная інфармацыя пра пададзеныя заяўкі, зарэгістраваныя аб’екты прамысловай уласнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ахоўныя дакументы, а таксама змены, унесеныя у дзяржаўныя рэестры аб’ектаў прамысловай уласнасці.

БД «Патэнтавыя дакументы РФ»

Змяшчае адкрытыя рэестры расійскіх вынаходак і заявак на вынаходкі; рэфераты і поўныя тэксты расійскіх патэнтных дакументаў.

Для працы можна скарыстацца часовымі рэгістрацыйнымі параметрамі: імя карыстальніка – guest, пароль – guest.

Сетка патэнтавай інфармацыі Espacenet

Змяшчае патэнты (альбо патэнтавыя заяўкі) больш за 50 нацыянальных і некалькі міжнародных патэнтавых бюро, у тым ліку поўныя тэксты патэнтаў ЗША, Расіі, Францыі, Японіі і інш.

Банк даных Патэнтавага ведамства ЗША

Змяшчае поўнатэкставую базу даных  патэнтавых дакументаў, пачынаючы з 1790 г. па сёння; базу даных заявак з 15 сакавіка 2001 г.; базу даных сістэмы нацыянальнай класіфікацыі.