Выставы і экспазіцыі

220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Фабрыцыўса, 28 (4 паверх)

 

Час працы:

панядзелак – чацвер: з 10.00 да 17.00

пятніца: з 10.00 да 16.00

субота, нядзеля: выходныя дні

 

Візітнай карткай кожнага музея ёсць яго экспазіцыя. Наш музей штогод наведвае больш за 5000 чалавек, у ім праводзіцца каля 250 экскурсій. 8 красавіка 2015 годзе па рэканструкцыі была адкрытая, абноўленая і дапоўненая экспазіцыя музея, якая складаецца з наступных раздзелаў:

 

Раздзел I. Узнікненне народнай медыцыны і лекавання.

Раздзел II. Медыцына на тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVIII ст.ст. (Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай).

Раздзел III. Медыцына на тэрыторыі Беларусі ў XIX-XX ст.ст. (Беларусь у складзе Расійскай Імперыі).

Раздзел IV. Медыцына Беларусі найноўшага часу (1917-1991).

Раздзел V. Медыцына Беларусі на сучасным этапе.

Першы раздзел «Узнікненне народнай медыцыны і лекавання» складаецца з матэрыялаў археалагічных, палеантрапалагiчных і палеапаталагiчных даследаванняў. Яны дазваляюць меркаваць пра фізічнае развіццё людзей, якія жылі на тэрыторыі Беларусі ў старажытнасці, захворванні, старажытныя прыёмы лекавання. У раздзеле апавядаецца пра веды і звычаі, скіраваныя на ахову здароўя i датычацца гігіены харчавання, жылля, асабістай гігіены. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць матэрыялы, якія раскрываюць звязак старажытных вераванняў і рэлігіі з лекаваннем.

Экспанаты часткі «Медыцына на тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVIII ст.ст.» даюць уяўленне пра распаўсюджванне эпідэмій на тэрыторыі Беларусі і мерапрыемствах у папярэджанні заразных хвароб. Тут паказаная хірургічная дапамога цырульнікаў, манастырская медыцына, дапамога ў шпiталях. Цэнтральнай фігурай гэтага раздзелу ёсць вядомы асветнік і гуманіст Францішак Скарына — першы доктар медыцыны Беларусі. Таксама паказаная роля Гродзенскай медыцынскай школы (акадэміі) і Віленскага Ӯніверсітэта ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. Экспазіцыя знаёміць наведнікаў музея з выпускнікамі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта і іншымі медыкамі, iх дзейнасць сыграла значную ролю ў развіцці медыцыны ў краі.

У трэцім раздзеле «Медыцына на тэрыторыі Беларусі ў XIX-XX ст.ст.» паказаныя характэрныя рысы медыцыны гэтага перыяду: санітарна-гігіенічны стан Беларусі, ровень здароўя насельніцтва, развіццё супрацьэпідэмічнага і санітарных спраў; арганізацыя аптэчнай справы; арганізацыя медыцынскай дапамогі насельніцтву; лякарні Загаду Грамадскага догляду, земскія лякарні, сельская медыцына; дабрачыннасць у барацьбе супраць сухотаў i іншых хваробаў; развіццё спецыялізаванай медыцынскай дапамогі; развіццё медыцынскай навуковай думкі — дзейнасць навуковых лекарскіх таварыстваў, з’езды лекараў, унёсак медыкаў Беларусі ў развіццё айчыннай, еўрапейскай і сусветнай медыцыны; медыцына ў перыяд Першай сусветнай вайны.

У чацвёртым раздзеле «Медыцына Беларусі найноўшага часу» апавядаецца пра станаўленне і развіццё савецкай сістэмы аховы здароўя; развіццё вышэйшай медыцынскай адукацыі; стварэнне навукова-даследчых інстытутаў і развіццё медыцынскай навукі; паказаная гісторыя прафсаюзнага руху работнікаў аховы здароўя Беларусі; паказаныя медыцынскія працаўнікі — Героі сацыялістычнай працы СССР.

Асобна вылучаны перыяд Вялікай Айчыннай вайны: пачатак ваенных дзеянняў, абарона Брэсцкай крэпасці, медыка-санітарная справа на акупаванай тэрыторыі Беларусі; патрыятычная і прафесійная дзейнасць медыцынскіх работнікаў; арганізацыя лекарска-прафілактычнай дапамогі ў партызанскіх атрадах; вялiкiя страты, якiя былi нанесеныя вайной; аднаўленне аховы здароўя пасля Вялікай Айчыннай вайны. У раздзеле прадэманстраваныя медыцынскія інструменты, ваенная форма, друкаваныя выданні, узнагароды медыцынскіх працаўнікоў. Наведнікі музея таксама могуць паглядзець фільм, створаны на грунце матэрыялаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў пра медыцыну Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У пятым раздзеле «Медыцына Беларусі на сучасным этапе» пададзеныя матэрыялы, звязаныя з міжнароднай супрацай Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя, аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, дзейнасцю Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук.

Музей мае багатую калекцыю медыцынскага інструментарыя і абсталявання, а таксама аптэчнага посуду. Раней не было магчымасці шырока паказаць прадметы з названых калекцый, але са стварэннем новай экспазіцыі гэтае пытанне было развязанае. У спецыяльна арганізаванай прасторы прадэманстраваныя найбольш цікавыя прадметы, якія былi аб’яднаныя паводле функцыянальнага прызначэння.

Адкрыццё экспазіцыі было прымеркаванае да святкавання 75-годдзя Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.