Бібліяграфічная база даных у медыцыне, ахове здароўя і сумежных галінах ведаў уяўляе сабой электронную версію каталога ДУ РНМБ. Змяшчае звесткі аб кнігах, аўтарэфератах дысертацый, дысертацыях, перыядычных выданнях, артыкулах з часопісаў і зборнікаў з фонду бібліятэкі. Алічбаваная частка фонду (навуковыя артыкулы, фрагменты кніг) даступна з камп’ютараў бібліятэкі, а таксама з дапамогай сэрвісу “Электронная медыцынская бібліятэка”.
База даных аб важнейшых дасягненнях медыцынскай навукі, атрыманых у выніку навукова-даследчай дзейнасці ўстаноў Рэспублікі Беларусь.
База даных інструктыўна-метадычных матэрыялаў аб новых метадах дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў, арганізацыйных формах работы, дазволеных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да прымянення ва ўстановах аховы здароўя.
База даных аб установах аховы здароўя Беларусі, асноўных прадпрыемствах і фірмах, якія працуюць на медыцынскім рынку рэспублікі, кіраўніках і вядучых спецыялістах.
База даных змяшчае біябібліяграфічную інфармацыю аб выдатных вучоных і спецыялістах Беларусі ў галіне аховы здароўя і медыцыны і з’яўляецца сродкам ідэнтыфікацыі, які прапануе варыянты розначытання, змяшчае даведачную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; кароткія біяграфічныя звесткі; галіна навуковых інтарэсаў; інфармацыю аб працоўнай, навуковай і грамадскай дзейнасці; звесткі аб навуковых працах
База даных змяшчае бібліяграфічную інфармацыю аб рэдкіх і ўнікальных выданнях па медыцыне і ахове здароўя першай паловы XIX ст. – першай паловы XX ст. з фонду РНМБ. Аблічбаваная частка фонду даступная з кампутараў бібліятэкі.
База даных змяшчае звесткі аб кіраўніцтвах, аглядах, дакладах, рэкамендацыях, справаздачах, планах дзеянняў Еўрапейскага Рэгіянальнага Бюро (ЕРБ) СААЗ па пытаннях аховы здароўя; уключае гіперспасылкі на поўны тэкст дакументаў, размешчаных на афіцыйным сайце СААЗ.
База даных змяшчае звесткі аб дакументах па арганізацыі аховы здароўя і гісторыі медыцыны БССР, якія выйшлі ў выглядзе асобных выданняў, часопісных і газетных артыкулаў, рэцэнзій, артыкулаў з розных зборнікаў; з’яўляецца электронным аналагам бібліяграфічнага паказальніка “Ахова здароўя Беларускай ССР за сорак гадоў (1919–1958)” (Мінск, 1961).

База даных змяшчае звесткі аб дакументах па арганізацыі аховы здароўя і гісторыі медыцыны БССР, якія выйшлі ў выглядзе асобных выданняў, часопісных і газетных артыкулаў, рэцэнзій, артыкулаў з розных зборнікаў; з’яўляецца электронным аналагам бібліяграфічнага паказальніка “Ахова здароўя Беларускай ССР, 1969–1985” (Мінск, 1990).

Набытыя базы даных:
Прававая база даных уключае даведачна-прававыя сістэмы “КансультантПлюс: Беларусь” і “КансультантПлюс: Расія”. Змяшчае поўныя тэксты кодэксаў, дэкрэтаў, указаў, законаў, пастаноў, прававых і нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, даведачную інфармацыю і фінансавыя кансультацыі. Вядзецца Рэгіянальным інфармацыйным цэнтрам агульнарасійскай сеткі распаўсюджвання прававой інфармацыі “КансультантПлюс” ТАА “ЮрСпектр”. ilex.by — анлайн-сэрвіс гатовых прававых рашэнняў па бухуліку, падаткаабкладанні і праве ад кампаніі ТАА “ЮрСпектр”.
Уключае тры банкі даных: Заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання, Міжнародныя дагаворы. Змяшчае поўныя тэксты дэкрэтаў, указаў, законаў, пастаноў, міжнародных дагавораў, прававых і нарматыўных актаў, кодэксаў Рэспублікі Беларусь, а таксама даведачную інфармацыю. Усе тэксты прававых актаў прадстаўлены ў актуальным стане з магчымасцю прагляду гісторыі ўсіх унесеных змяненняў і (або) дапаўненняў.
Электронная бібліятэка налічвае каля 1,5 млн поўных тэкстаў дысертацый, аўтарэфератаў і іншых відаў выданняў па розных галінах навукі, уключаючы медыцынскую, фармацэўтычную, хімічную, біялагічную, фізіка-матэматычную, тэхнічную, філалагічную, філасофскую, эканамічную і юрыдычную, а таксама работы па архітэктуры, мастацтваў. 690000 дакументаў для чытання і капіявання. У базу даных дадаткова ўключаны калекцыі старадрукаў, навуковай і вучэбнай літаратуры, рукапісных матэрыялаў, выяўленчых выданняў.
Першы праект у Расіі, які рэалізуе права бібліятэк на свабоднае прадастаўленне ў часовае карыстанне дакументаў, якія захоўваюцца ва ўласных фондах, праз сетку Інтэрнэт у поўнай адпаведнасці з расійскім заканадаўствам па ахове аўтарскага права. Паслугі ЭБА ЦНМБ даступны толькі аўтарызаваным карыстальнікам, якія папярэдне аформілі падпіску. Для неаўтарызаваных карыстальнікаў магчымы толькі пошук і прагляд бібліяграфічнага апісання знойдзеных дакументаў.