Афармленне бібліяграфічнага спіса для навуковай работы
Бібліяграфічны спіс да дысертацыйнай работы павінен быць аформлены ў адпаведнасці з Узорамі афармлення бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц, якія прыводзяцца ў дысертацыі і аўтарэфераце.
ПАРАДАК АКАЗАННЯ ПАСЛУГІ:
Праўкі ўносяцца ў электронную копію спісу літаратуры. Тэрмін выканання складае ад 5 да 14 працоўных дзён, у залежнасці ад складанасці працы і загружанасці бібліёграфаў.
Тэкст працы не рэдагуецца, групоўка запісаў у спісе літаратуры не робіцца.
Кошт выкананай паслугі падлічваецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам ДУ РНМБ пасля заканчэння працы. Тэрміновы тарыф прымяняецца да спісаў літаратуры да 200 крыніц тэрмінам выканання да 3-х працоўных дзён у залежнасці ад загружанасці бібліёграфаў.
Па пытаннях рэдагавання бібліяграфічнага спіса да навуковай працы па медыцыне і ахове здароўя Вы можаце звярнуцца ў інфармацыйна-аналітычны аддзел (каб. 315, тэл. 367-21-56, journalmed@rsml.med.by).
Заказ паслугі анлайн
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.