Аддзел фарміравання рэсурсаў
- бягучае і рэтраспектыўнае камплектаванне фонду ў адпаведнасці з «Тэматыка-тыпалагічным планам камплектавання фонду»;
- рэгістрацыя, улік і выключэнне дакументаў;
- арганізацыя і вядзенне дакументаабмену;
- бібліятэчная апрацоўка і каталагізацыя дакументаў;
- індэксаванне дакументаў па УДК;
- аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі ў пытаннях фарміравання фонду, каталагізацыі і індэксавання дакументаў паводле УДК.
Даведачна-інфармацыйны аддзел
- аператыўнае задавальненне інфармацыйна-бібліяграфічных патрэб індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў;
- фарміраванне базы даных “Аnalitika” электроннага каталога;
- ажыццяўленне інфармацыйнай падтрымкі работнікаў сістэмы аховы здароўя;
- аказанне метадычнай дапамогі па пытаннях даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы бібліятэкам сеткі.
Аддзел iнфармацыйна-бiблiятэчнага абслугоўвання і захоўвання дакументаў
- бібліятэчнае абслугоўванне ўсіх катэгорый карыстальнікаў у адпаведнасці з іх інфармацыйнымі патрэбамі на аснове фонду бібліятэкі і іншых рэсурсаў;
- даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў з дапамогай каталогаў, баз даных уласнай генерацыі, набытых баз даных і Інтэрнэт-рэсурсаў;
- задавальненне інфармацыйных патрэб выдаленых карыстальнікаў шляхам прадастаўлення поўных тэкстаў дакументаў з фонду Бібліятэкі ў рэжыме пастаронкавага прагляду праз Электронную медыцынскую бібліятэку;
- абслугоўванне карыстальнікаў у рамках міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў;
- інфармацыйна-масавая работа;
- фарміраванне падсобнага фонду аддзела і забеспячэнне яго захаванасці;
- аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі па пытаннях бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў;
- аказанне платных паслуг.
Аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій і маркетынгу
- фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў у галіне медыцыны і аховы здароўя;
- забеспячэнне доступу ўстановам і спецыялістам аховы здароўя да інфармацыйных рэсурсаў (уласных і сусветных) на аснове камп’ютарных і тэлекамунікацыйных тэхналогій;
- забеспячэнне функцыянавання комплекснай сістэмы аўтаматызацыі бібліятэкі;
- засваенне і ўкараненне новых інфармацыйных, камп’ютэрных і тэлекамунікацыйных тэхналогій;
- адміністраванне лакальнай вылічальнай сеткі, сервернага і тэлекамунікацыйнага абсталявання;
- прафілактыка і рамонт сродкаў вылічальнай тэхнікі, сеткавага і тэлекамунікацыйнага абсталявання;
- аказанне метадычнай дапамогі медыцынскім бібліятэкам сеткі па пытаннях аўтаматызацыі;
- даследаванне і аналіз рынку бібліятэчна-інфармацыйных паслуг і патэнцыйных карыстальнікаў бібліятэкі;
- фарміраванне наменклатуры бібліятэчна-інфармацыйных паслуг і прадукцыі бібліятэкі ў адпаведнасці з выяўленымі патрэбнасцямі;
- ажыццяўленне рэкламна-інфармацыйнай дзейнасці, фарміраванне станоўчага іміджу бібліятэкі;
- заключэнне дагавораў з арганізацыямі на бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне.
Аддзел аператыўнай паліграфіі
- выкананне капіявальна-размнажальных работ;
- друк брашур, лiстовак;
- рэстаўрацыя дакументаў з фонду бібліятэкі.
Музей гісторыі медыцыны Беларусі
- фарміраванне фондаў і захаванне помнікаў гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі;
- ажыццяўленне адукацыйнай і асветніцкай дзейнасці: стварэнне экспазіцый і выстаў, арганізацыя экскурсійнага абслугоўвання.