Нарматыўныя прававыя акты
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб рэгламентуецца наступнымi нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-3 «Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур»
Асабісты прыём
Графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у ДУ РНМБ
Пасада кіраўніка, прозвішча, імя | Час прыёму | Месца прыёму |
---|---|---|
Дырэктар, Шутова Вераніка Валер’еўна | Аўторак, чацвер 9.30-12.30 |
г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 28, кабінет 201 |
Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце, Пшыбытка Марына Георгiеўна | Аўторак, чацвер 14.00-17.00 |
г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 28, кабінет 201 |
Прыём вядзецца ў парадку жывой чаргі.
Пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт / від на жыхарства / пасведчанне ўцекача).
Электронныя звароты
З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З), мяняецца парадак падачы электронных зваротаў. Грамадзяне і юрыдычныя асобы рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз Дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Пісьмовыя звароты
Пісьмовыя звароты Вы можаце скіроўваць на адрас:
220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Фабрыцыўса, 28,
альбо пакідаць у Кнізе заўваг і прапановаў.
Кніга заўваг і прапановаў знаходзіцца на 3-м паверсе ў аддзеле інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання і захоўвання дакументаў (каб. 310). Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапановаў — Каваленка Анжэліка Дзмітрыеўна, заг. аддзела (тэл. 370 70 37, 367-26-44).
Пісьмовыя звароты грамадзян у абавязковым парадку павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім скіраваны зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб у абавязковым парадку павінны змяшчаць:
- назву і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім скіраваны зварот;
- поўная назва юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ува ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераныя пячаткай юрыдычнай асобы.
Да разгляду па сутнасці не прымаюцца:
- звароты, выкладзеныя не на беларускай альбо рускай мове;
- ананімныя звароты;
- звароты, якія змяшчаюць нечытэльны тэкст;
- звароты, якія змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы, або выразы;
- звароты, якія змяшчаюць пытанні, якія не тычацца кампетэнцыі ўстановы;
- паўторны зварот, калі ён ўжо быў разгледжаны па сутнасці і ён не змяшчае новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- матэрыялы рэкламнага характару;
- звароты ад заяўніка, з якім спынена перапіска.