Права доступу да інфармацыйных рэсурсаў ДУ “Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка” (далей – ДУ РНМБ) прадастаўляецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства з 16 гадоў у адпаведнасці з Правіламі карыстання дзяржаўнай установай “Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка”.
Запісацца ў ДУ РНМБ (зарэгістравацца ў якасці карыстальніка) можна, скарыстаўшыся рэгістрацыйнай формай на сайце Электроннай медыцынскай бібліятэкі або асабіста наведаўшы бібліятэку па адрасе: г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 28.
Запіс (рэгістрацыя) карыстальнікаў у будынку ДУ РНМБ праводзіцца ў чытальнай зале (3-ці паверх, каб. 310, тэл. (017) 370-70-37, 367-26-44, +375 (29) 784-01-59).
Права доступу да інфармацыйных рэсурсаў у будынку ДУ РНМБ забяспечвае чытацкі білет, які выдаецца пры рэгістрацыі.
Для запісу ў ДУ РНМБ фізічнай асобе неабходна прад’явіць адпаведны дакумент (ID-карту, пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне ўцекача, пасведчанне рухоўца, ваенны білет) для пацверджання сваёй асобы. Кошт чытацкага білета складае 2 руб. 00 кап.