Даведнік па залах

Зала каталогаў

3 паверх, каб. 310, тэл. (017) 367-26-44

Да паслуг карыстальнікаў:

– алфавітны картачны каталог (1972 – 2006 гг.);

– прадметны  картачны каталог (1972 – 1991 гг.);

– алфавітны каталог кніг на замежных мовах;

– электронны каталог (вядзецца з 1991 г.)

– база даных дакументаў Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя;

– картатэка перыядычных выданняў;

– картатэка персаналій;

– карыстанне электроннымі базамі даных: PubMed (Medline), Sage, Ebscohost і інш.;

– рэсурсы сеткі Інтэрнэт.

 

Дадатковыя (платныя) паслугі:

– тэматычны пошук інфармацыі ў базах даных;

– выкананне бібліяграфічных даведак (прыём запытаў магчымы ў E-mail);

– запіс інфармацыі на электронныя носьбіты;

– сканаванне дакументаў;

– раздрукоўка дакументаў на друкарцы;

– пісьмовы пераклад тэкстаў і дакументаў у медыцыне і сумежных абласцях з англійскай мовы на рускую і з рускай мовы на англiйскую.

 

Для звесткі:

1 аўтарскі ліст = 40 000 знакаў з прабеламі. Да аднаго аўтарскага ліста прыраўноўваецца 3 000 кв. см графічнага матэрыялу (рысункі, схемы, графікі і г.д.).

1 перакладніцкая старонка = 1800 знакаў з прабеламі (або 250 слоў). Для нагляднасці: гэта прыкладна старонка тэксту фармату А4, кегль 14, інтэрвал 1,5.

Камп’ютары ў зале выкарыстоўваюцца толькі для працы з электроннымі рэсурсамі ГУ РНМБ.

Час працы аднаго чытача за камп’ютарам — не болей за 30 хвілін.

Выкарыстанне сваіх электронных носьбітаў дапускаецца толькі з дазволу дзяжурнага бібліёграфа.

Дакументы на CD-ROM на дом не выдаюцца, іх капіяванне не ажыццяўляецца.

 

Чытальная зала

3 паверх, каб. 310, тэл. (017) 367-26-44

Фонд чытальнай залы складае больш за 25 тыс. экзэмпляраў дакументаў і папаўняецца штотыдзень.

З дакументамі, якія ёсць ў чытальнай зале, можна працаваць без звароту да каталогаў бібліятэкі.

 

Склад фонду:

– кнігі, якія паступілі за апошнія 5 гадоў;

– часопісы за апошнія 5 гадоў;

– аўтарэфераты дысертацый за апошнія 2 гады;

– даведачныя выданні (энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі).

 

Паслугі:

– карыстанне ўсімі відамі дакументаў з фонду чытальнай залы ў адпаведнасці з «Правіламі абслугоўвання ў чытальнай зале»;

– атрыманне інфармацыі аб наяўнасці канкрэтнага дакумента ў фондзе;

– кансультацыі ў працы з фондам;

– тэматычныя выставы.

Забаронена ўваходзіць у чытальную залу ў верхняй вопратцы і праносіць з сабой сумкі, памер якіх перавышае 20х20 см, а таксама выносіць дакументы і карыстацца мабільнымі тэлефонамі.

Выдача дакументаў з залы на ксеракапіяванне і сканаванне ажыццяўляецца толькі з дазволу дзяжурнага бібліятэкара.

Дні інфармацыі спраўляюцца ў апошнія 10 дзён кожны месяц. На іх дэманструюцца: кнігі, часопісы, аўтарэфераты дысертацый, замежная літаратура, даведачна-бібліяграфічныя дапаможнікі, якія паступілі ў бібліятэку за апошні месяц.