ВІТАЕМ У ДУ “РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”

Сардэчна запрашаем у ДУ «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка»
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка» (ДУ РНМБ) ёсць інфармацыйным цэнтрам бібліятэчнага і бібліяграфічнага абслугоўвання навукоўцаў і спецыялістаў у галіне медыцыны і аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь.
ДУ РНМБ выконвае функцыі нацыянальнага сховішча дакументаў у медыцыне і ахове здароўя, галіновага цэнтру міжбібліятэчнага абанемента, а таксама рэспубліканскага дэпазітарыя літаратуры ў медыцыне і ахове здароўя.
ДУ РНМБ – гэта навукова-метадычны і каардынацыйны цэнтр для медыцынскіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць бібліятэкі скіраваная на фармаванне і захоўванне інфармацыйных рэсурсаў, задавальненне бібліятэчна-бібліяграфічных патрэбаў спецыялістаў аховы здароўя, а таксама на інфармацыйнае забеспячэнне і дапамогу ў правядзенні навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне медыцынскай навукі.
Фонд ДУ РНМБ ёсць нацыянальным здабыткам і налічвае болей за мільён айчынных і замежных дакументаў. Штогод бібліятэка атрымвае больш за 10 тыс. асобнікаў выданняў у медыцыне і ахове здароўя і валодае ўнікальным зборам рэдкіх кніг у медыцыне, сярод якіх ганаровае месца займаюць старадрукі Гіпакрата і Авіцэны, а таксама літаратура XIX – пачатку XX стст.
Традыцыйнае абслугоўванне наведнiкаў ажыццяўляецца праз сістэму чытальных залаў і абанемент. Да паслуг аддаленых карыстальнікаў — міжбібліятэчны абанемент, служба электроннай даставы дакументаў і віртуальная даведачная служба.
Бібліятэка дае доступ карыстальнікам да айчынных і міжнародных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку з дапамогай сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі.
ДУ РНМБ займаецца распрацоўкай, стварэннем, укараненнем уласных і выкарыстаннем галіновых і міжгаліновых баз даных, праграмнага і лінгвістычнага забеспячэння.
Бібліятэка выконвае функцыі рэгіянальнага цэнтру дакументацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на тэрыторыі Рэспублікi Беларусь, ёсць актыўным удзельнікам Міжнароднага Кансорцыўму медыцынскіх бібліятэк з карпаратыўнага аналітычнага роспісу перыядычных выданняў і чальцом Некамерцыйнага партнёрства з дапамогі медыцынскім бібліятэкам.