Паважаныя чытачы!
Фонд Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі (РНМБ) змяшчае больш за 950 тысяч выданняў па медыцыне, ахове здароўя і сумежным навукам. Мы беражлiва захоўваем, пастаянна папаўняем наш фонд i імкнемся зрабіць яго як мага больш якасным, каб ён адпавядаў патрэбам кожнага наведвальніка. Прапануем Вам прыняць удзел у выбары новай літаратуры для ўключэння ў фонд РНМБ.
Для ўдзелу ў апытанні, неабходна выбраць раздзел медыцыны, які Вас цікавіць, азнаёміцца з апісаннем і анатацыяй кніг, прапанаваных да набыцця. Калі выданне Вас зацікавіла, тады націсніце на кнопку (Параіць), якая знаходзiцца ў левым ніжнім куце на кожнай старонцы. Вы можаце выбраць адно або некалькі выданняў — галоўнае, каб яны Вам былі неабходныя.
На апошняй старонцы прапануем упісаць назву і аўтара кнігі, якую Вы хацелі бы бачыць у фондзе РНМБ, але не знайшлі ў спісе. Мы зробім усё магчымае, каб набыць літаратуру, якая Вас цiкавiць!
Спіс прапанаванай да набыцця літаратуры абнаўляецца кожны месяц.
Ваша экспертнае меркаванне для нас будзе вельмі важным!
Удзельнічайце ў апытанні, і мы пастараемся, каб літаратура, якую Вы адзначылi, у блiжэйшы час папоўніла фонды РНМБ!
- Акушэрства. Гінекалогія
- Алергалогія. Імуналогія. Эндакрыналогія.
- Анатомія. Фізіялогія. Патаанатомія. Патафізіялогія. Марфалогія. Гісталогія
- Аднаўленчая медыцына. ЛФК. Фізіятэрапія. Спартыўная медыцына
- Дэрматалогія. Венералогія. Эстэтычная медыцына
- Дыягностыка
- Інфекцыйныя хваробы. Эпідэміялогія. Мікрабіялогія. Паразіталогія
- Кардыялогія. Гематалогія. Трансфузіялогія
- Неўралогія. Нейрахірургія
- Анкалогія. Радыялогія
- Арганізацыя аховы здароўя
- Отарыналарынгалогія
- Афтальмалогія
- Педыятрыя
- Псіхіятрыя. Псіхатэрапія. Псіхалогія
- Пульманалогія
- Санітарыя. Гігіена. Экалогія. Здаровы лад жыцця
- Сестрынская справа
- Стаматалогія
- Судовая медыцына. Судовае даследванне. Медыка-сацыяльнае даследванне
- Тэрапія. Агульная медыцынская практыка
- Уралогія. Нефралогія
- Леказнаўства. Фармацыя. Таксікалогія
- Хірургія. Траўматалогія. Артапедыя. Анестезіялогія. Рэаніматалогія