Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Сёння ўся наша краіна адзначае журботную дату – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

У 12:00 па ўсёй Беларусі пройдзе ўсенародная ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ.

Хвіліна маўчання – наша падзяка, даніна павагі ўсім, хто прыняў смяротны бой, хто стаў ахвярай генацыду, хто памёр ад голаду і нягод, хто стойка ваяваў і перамог, хто аддаў сваё жыццё дзеля нашай светлай будучыні. Іх подзвіг назаўжды застанецца ў гісторыі нашай краіны.

Вечная памяць загінуўшым!