Віншуем з днём медыцынскіх работнікаў!

Калектыў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі сардэчна віншуе ўсіх, хто прысвяціў сябе высакароднай справе аховы здароўя і ратавання жыццяў, з Днём медыцынскіх работнікаў!

Ад Вашай кампетэнтнасці, цярплівасці і душэўнай шчодрасці залежаць здароўе і дабрабыт мільёнаў. Кожны дзень Вы здзяйсняеце сапраўдныя подзвігі – лечыце, падтрымліваеце, ратуеце, дорыце надзею.

Дзякуй Вам за адданасць справе, стойкасць, самааддачу і імкненне дапамагаць нягледзячы ні на што.

У гэты святочны дзень жадаем Вам моцнага здароўя, унутранай гармоніі, павагі, прафесійных поспехаў і простага чалавечага шчасця. Няхай Ваша праца прыносіць задавальненне, а побач заўсёды будуць удзячныя пацыенты і надзейныя калегі.

У гонар свята запрашаем Вас наведаць традыцыйную кніжную выставу, бо гэты дзень – нагода яшчэ раз задумацца аб значнасці прафесіі медыка. На выстаўцы прадстаўлены навуковыя працы айчынных і замежных аўтараў, практычныя дапаможнікі па розных напрамках медыцыны, творы, напісаныя ўрачамі — аб радасцях і цяжкасцях іх прафесіі, а таксама біяграфіі выдатных дзеячаў медыцыны.

Са святам Вас, шаноўныя медыцынскія працаўнікі! Дзякуй за тое, што Вы ёсць.

З павагай,

калектыў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.