9 мая – 80 гадоў Вялікай Перамозе

У гэтым годзе мы адзначаем асаблівую дату – 80 гадоў з дня Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта восем дзесяцігоддзяў, якія адлучаюць нас ад таго страшнага часу, калі на карту было пастаўлена само існаванне нашай краіны. Гэта 80 гадоў памяці, гонару, падзякі і нязломнай сувязі пакаленняў.

9 мая – дзень, які назаўжды ўпісаны ў гісторыю Беларусі. Дзень, калі ў кожным горадзе і сяле гучыць «Дзякуй» тым, хто ваяваў, хто выдужаў, хто аддаў сваё жыццё, каб мы маглі жыць пад мірным небам. Дзень, калі ўспамінаюць не толькі байцоў, але і тых, хто ратаваў жыцці побач з полем бою – лекараў, санітараў, медсясцёр.

Сёння ў нашай бібліятэцы гучаць іх імёны — у памятнай выставе “Выратаваныя памятаюць урачоў імёны”, дзе прадстаўлены фатаграфіі ваенных медыкаў, якія дайшлі доўгімі дарогамі вайны да Берліна ў 1945 г., узнагародныя лісты, медыцынскія інструменты і абсталяванне перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія прымяняліся для выратавання і вяртання параненых ў строй.

З кожным годам застаецца ўсё менш відавочцаў той вайны. Але наша задача – не даць памяці згаснуць. Берагчы яе, расказваць пра яе дзецям, захоўваць гісторыі, дакументы, кнігі. Бо пакуль мы памятаем – героі жывуць у нашых сэрцах.

Калектыў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі віншуе ўсіх з 80-годдзем Вялікай Перамогі!

Жадаем усім міру, дабра і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

З Днём Перамогі!