15 сакавіка Рэспубліка Беларусь адзначае самае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі. Сёлета спаўняецца 31 год з дня прыняцця асноўнага Закона нашай краіны, які заклаў падмурак сучаснай беларускай дзяржавы.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была зацверджана 15 сакавіка 1994 года. Яна стала сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту, адзінства народа і вяршэнства закона, замацавала статус краіны як унітарнага дэмакратычнага сацыяльнага прававой дзяржавы, які забяспечвае правы і свабоды грамадзян.
За 31 год Канстытуцыя зведала шэраг змянен і дадаткаў, якія адлюстроўваюць развіццё дзяржавы і грамадства. Рэферэндумы 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года ўнеслі карэкціроўкі ў асноўны Закон, адаптуючы яго да новых гістарычных рэалій і выклікаў часу. Сёння Канстытуцыя складаецца з 9 раздзелаў, якія вызначаюць асновы прававой, палітычнай і эканамічнай сістэм, гарантыі правоў чалавека і грамадзяніна, а таксама механізмы функцыянавання органаў улады.
Дзень Канстытуцыі – свята кожнага беларуса, бо менавіта палажэнні асноўнага Закона робяць наша жыццё стабільным, абароненым і годным. Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну права на працу, адпачынак, сацыяльную абарону, адукацыю і медыцынскае абслугоўванне. Яна вызначае не толькі абавязкі дзяржавы перад грамадствам, але і адказнасць грамадзян за лёс сваёй краіны.
Гэты дзень нагадвае нам пра важнасць захавання і прымнажэння нацыянальных дасягненняў, павагі да правоў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі. Няхай Асноўны Закон і надалей служыць трывалай асновай для развіцця Беларусі, міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
З Днём Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь!