Сёння – свята вясны, кветак і ўсмешак.
Гэты выдатны дзень – напамін пра тое, наколькі важныя павага і прызнанне для кожнай прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.
8 сакавіка адзначаецца ў больш чым 30 краінах, і святкаванне адбываецца па-рознаму.
Напрыклад:
- Беларусь: 8 сакавіка з’яўляецца афіцыйным выхадным, а кветкі і падарункі для жанчын у гэты дзень – абавязковыя атрыбуты;
- Кітай: працоўны дзень для жанчын скарачаецца да чатырох гадзін;
- Італія: сімвал свята тут – Мімоза. Яе дораць жанчынам з пасляваенных гадоў, і гэты звычай стаў неад’емнай часткай ўрачыстасці;
- Францыя: праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гендэрнай роўнасці (масавыя мітынгі, акцыі, тэматычныя выставы і г.д.).
Калектыў Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі віншуе ўсіх жанчын з гэтым выдатным святам!
Хай кожны дзень прыносіць вам радасць, гармонію і новыя магчымасці! Няхай вашы сэрцы будуць сагрэтыя цяплом і любоўю, а мары спраўджваюцца!
Да гэтага асаблівага дня ў чытальнай зале нашай бібліятэкі мы падрыхтавалі выставу літаратуры “Жанчыны ў гісторыі медыцыны”, якая распавядае пра прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дасягнулі выдатных вынікаў у медыцынскай навуцы і практыцы.
Запрашаем!
Заўсёды рады бачыць вас на Фабрыцыуса, 28!